Фота gorodmogilev.by.
Ён падкрэсліў, што альянс адкрыты для супрацоўніцтва з Беларуссю.
«Нашы адносіны складаліся па-рознаму — паміж Беларуссю, Еўропай і НАТА, але сітуацыя змянілася, — сказаў Вашчыкоўскі. — Мы бачым цікавасць да супрацоўніцтва з боку Мінска. І Польшча хоча быць пасрэднікам, які б садзейнічаў супрацоўніцтву НАТА і Беларусі».
Паводле слоў Вашчыкоўскага, падчас свайго нядаўняга візіту ў Мінск і сустрэч з прэзідэнтам і міністрам замежных спраў Беларусі ён абмяркоўваў у тым ліку змены, што адбываюцца ў адносінах Беларусі з ЕС і НАТА.
Вашчыкоўскі знаходзіўся ў Беларусі 22—23 сакавіка. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік МЗС Польшчы заявіў: новы польскі ўрад лічыць ненармальнай сітуацыю, калі на працягу многіх гадоў суседнія краіны не размаўлялі. «Таму мы вырашылі без усялякіх папярэдніх умоў пачаць дыялог і ўрэгуляваць усе суседскія адносіны, якія можна будзе вырашыць найбліжэйшым часам», — сказаў ён.
У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Польшча могуць адыграць значную ролю ў Еўропе і паўплываць на многія працэсы.
«Жывём побач, гісторыя быццам адна і тая ж, часта перажываем адны і тыя ж праблемы, у кагосьці іх больш, у кагосьці менш, а шлях міністра з Варшавы ў Мінск апынуўся такім доўгім (гэты візіт кіраўніка МЗС Польшчы быў першым за апошнія восем гадоў. — БелаПАН)», — сказаў Лукашэнка.
«Не скажу, што ёсць праблемы, якія нам цяжка ацаніць. Нават не скажу, што гэтыя праблемы або пытанні цяжка вырашальныя. Пры наяўнасці волі з двух бакоў мы іх можам вырашыць, прычым любыя праблемы. Галоўнае — дамовіцца аб крытэрыях. І тут, я думаю, праблем не будзе», — дадаў беларускі кіраўнік.
МЗС: Беларусь выступае за прамы, без пасрэднікаў, дыялог з усімі партнёрамі, у тым ліку НАТА