Суму здзелкі ён не назваў. Бяляк таксама адмовіўся ўдакладніць, ці хопіць атрыманай сумы на пагашэнне доўгу перад Сбербанкам, па якім закладзены пакет ва «Уралкаліі».

Крыніца «Інтэрфакса», знаёмая з дэталямі здзелкі, паведаміла, што пакупніком 20%-га пакета акцый «Уралкалія» у «Анэксіма» стаў беларускі бізнэсовец Дзмітры Лобяк. Гэта пацвердзіў РБК афіцыйны прадстаўнік «Уралхіма».

«Мы даўно і плённа супрацоўнічаем з Дзмітрыем Лобякам і яго кампаніямі па шэрагу праектаў, звязаных з пастаўкамі нашай прадукцыі, — паведаміў ён. — Мы лічым безумоўна пазітыўным той факт, што ён мае багаты досвед працы ў сферы мінеральных угнаенняў».

Лобяк валодае мінскай кампаніяй «Юрас Ойл», афіцыйным дылерам «Уралхіма» ў Беларусі. Ён таксама з'яўляецца аднакурснікам Дзмітрыя Мазепіна па Сувораўскім вучылішчы.

Па дадзеных на 18:09 па маскоўскім часе ў пятніцу, 20% «Уралкалія» на Маскоўскай біржы каштавалі 106,58 млрд расійскіх рублёў, або $ 1,66 млрд (па курсе ЦБ на 8 ліпеня). Крыніца, блізкая да адной з бакоў здзелкі, сказала РБК, што пакет «Анэксіма» прададзены, як раз, «прыкладна за $ 1,7 млрд».

Да здзелкі «Уралхіму», падкантрольнаму Мазепіну, належала 19,99% кампаніі, «Анэксіму» — 20%, а яшчэ 51,05% акцый былі на балансе «дачкі» кампаніі «Уралкалій-Тэхналогія» (квазіказначэйскі пакет, з іх 12,61% былі закладзеныя ў «ВТБ Капітале» па здзелцы РЭПО).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?