Пракуратура зацікавілася гандлярамі, якія настойліва «соваюць» беларусам усякага роду патэльні, масажоры і, як потым аказваецца, абсалютна непатрэбны тавар, піша «СБ-Беларусь сегодня».

У трэндзе сумнеўнай карыснасці фільтры для ачысткі вады, ўстаноўка і рамонт вокнаў і ачыстка каналізацыйных сістэм у кватэрах. Гандляры, не саромеючыся, агітуюць ўсюды: развешваюць рэкламныя аб'явы, нейкім міфічным чынам пазнаюць нумары тэлефонаў і літаральна тэрарызуюць людзей у іх кватэрах і дамах.

Больш за астатніх ад падобнага маркетынгу пакутуюць старыя, адзінокія людзі, канстатуе намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Павел Елісееў.

«Многія залішне сумленныя беларусы нават мяркуюць, што здзейсніць куплю яны павінны ўжо таму, што прадаўцы патрацілі столькі часу на аповяд-паказ. Каб падобных фактаў залішне настойлівых продажаў стала менш, мы прапанавалі Міністэрству гандлю комплексна вывучыць дзейнасць на рынку такіх паслуг і прыняць адпаведныя меры у дачыненні да недабрасумленных гандляроў. Указалі на тое, што трэба больш уважліва адсочваць рэкламу, якая распаўсюджваецца. І, калі спатрэбіцца, трэба ўнесці прапановы па заканадаўчых навацыях для надання дадзенай дзейнасці акрэсленых прававых межаў, надзялення спажыўца правам вяртання тавару, а прадаўца — абавязкам прыняць прадукцыю назад», — адзначае Павел Елісееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0