Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч 9 ліпеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі патэнцыйных кандыдатаў ад партыі ў сталіцы і Мінскай вобласці.

Фота прэс-службы Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

«Ні адна партыя ў гэтай краіне не выставіць столькі кандыдатаў, колькі выставілі мы», — заявіў Гайдукевіч.

Паводле яго слоў, 17 патэнцыйных вылучэнцаў у парламент таксама зарэгістравалі ініцыятыўныя групы і паралельна вылучаюцца шляхам збору подпісаў, у тым ліку сам Алег Гайдкевич.

Ад ЛДП маюць намер, у прыватнасці, вылучацца старшыня партыі Сяргей Гайдукевіч (у Мінскай вобласці), артыст гумарыст Яўген Крыжаноўскі (у Віцебскай вобласці), вядомы артыст і менеджар цырка Серж Бандарчук (у Мінску).

На думку Гайдукевіча, улада сама зацікаўленая цяпер, каб выбары прайшлі дэмакратычна і сумленна, перадае БелаПАН.

На думку Гайдукевіча, «няма краіны свету, дзе няма адміністрацыйнага рэсурсу, бо партыя ўлады ўсюды ёсць». «Але я бачу вялікія змяненні, пачынаючы яшчэ з прэзідэнцкай кампаніі, па выбарчым заканадаўстве і яго прымяненні — свабоды стала значна больш. Нідзе не замінаюць збіраць подпісы, наогул нідзе, такога раней не было. Ніякіх перашкод. Акрамя незалежных СМІ, якія заўсёды асвятлялі, мы бачым, як памянялася стаўленне дзяржаўных СМІ, ідзе асвятленне даволі роўнае», — адзначыў Гайдукевіч.

«Што да парламенцкай кампаніі, я веру і спадзяюся — улада павінна быць зацікаўленая ў тым, каб гэтыя выбары прайшлі максімальна дэмакратычна. Чаму? Глядзіць уся Еўропа, глядзяць ЗША, мы павінны ўсё ж такі наладжваць з імі ўзаемаадносіны. Я згодны, што гэта наша нацыянальная справа, што самае галоўнае, каб гэтыя выбары былі ўнутры легітымныя. Але ўлада сама зацікаўленая зараз, каб выбары прайшлі дэмакратычна, у адпаведнасці з заканадаўствам», — дадаў ён.

«Што да заканадаўства, мяняць яго не трэба, трэба, каб яно выконвалася. У нас адна ўмова на гэтых выбарах: выконвайце закон ад нізу да верху», — сказаў Гайдкевіч.

«Я перакананы, што, які б ні быў рэсурс, Лукашэнка выйграваў усе прэзідэнцкія выбары, гэта праўда. І ў 2001-м Ганчарык не мог стаць прэзідэнтам, і ў 2006-м Мілінкевіч не мог стаць прэзідэнтам, і ў 2010-м пятнаццаць вось гэтых «клоўнаў», тым больш ніхто з іх не мог стаць прэзідэнтам, у 2015 і-м мы прызнаем, што прэзідэнт выбары выйграў», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?