Завяршылася галасаванне гледачоў па вызначэнні каментатара, які будзе працаваць на фінальным матчы чэмпіянату Еўропы-2016 у эфіры беларускага тэлебачання. Перамогу ў плебісцыце атрымаў Павел Баранаў — менавіта ён пракаментуе сустрэчу ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
У фінале згуляюць зборныя Францыі і Партугаліі. Паядынак пройдзе 10 ліпеня на «Стад дэ Франс». Пачатак а 22.00.