Фота ЕРА/ТАСС

Фота ЕРА/ТАСС

Загінулі члены экіпажа ўдарнага верталёта Мі-24 — лётчыкі-інструктары Рафагаць Хабібулін і Яўген Даўгін. Паведамляецца, што яны ляцелі на Мі-25, які знаходзіцца на ўзбраенні сірыйскіх войскаў.

Верталёт падбілі ў пятніцу, 8 ліпеня, калі ваенныя рабілі аблёт ў правінцыі Хомс. У той момант на ўсход ад Пальміры атрад баевікоў з ІД атакаваў пазіцыі ўрадавых ўзброеных сілаў.

Прарваўшы абарону, баевікі пачалі прасоўвацца ўглыб раёна. Верталёт вёў агонь па ісламістах і праз некаторы час зрасходаваў боекамплект. Пры развароце Мі-24 з расіянамі на борце быў збіты з зямлі баевікамі.

У паведамленні ведамства гаворыцца, што наступ ІД быў сарваны намаганнямі экіпажа верталёта, аднак на падмогу ніхто не прыйшоў, бо ў раёне не было рэзервовых падраздзяленняў сірыйскіх войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?