Лідары Швецыі і Фінляндыі ўзялі ўдзел у супольнай вячэры лідараў НАТА на саміце ў Варшаве. Гэты факт адлюстроўвае збліжэнне дзвюх краін з Альянсам.
Як адзначаецца, у выпадку канфлікту з Расіяй НАТА будзе мець патрэбу ў супрацы з гэтымі краінамі, асабліва ў выкарыстанні іх паветранай прасторы.
У той жа час Швецыя і Фінляндыя не прымуць рашэння пра ўступленне ў Альянс, каб не раздражняць Расію. Уладзімір Пуцін пагражаў перасунуць войскі да межаў Фінляндыі, у выпадку калі яна ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс.
Што датычыць Украіны, то прэзідэнта Пятра Парашэнку паляпалі па спіне, але не паабяцалі нічога канкрэтнага. Лідары НАТА заверылі Кіеў у падтрымцы і асудзілі анексію Крыма, але перспектыў уступлення Украіне не далі. НАТА па-ранейшаму баіцца раззлаваць Расію.
На саміце ў Варшаве лідары НАТА вырашылі зноў запрасіць Маскву да дыялогу.