Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў Facebook.

У суботу, 9 ліпеня, следства хадайнічала перад пракурорам аб прымяненні да затрыманай грамадзянкі Расіі меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

«Мера стрымання прымененая — заключэнне пад варту. Прад'яўленне абвінавачвання запланавана на пачатак будучага тыдня. Следства не выключае магчымасці прымянення пасля прад'яўлення абвінавачвання альтэрнатыўных мер стрымання, не звязаных з пазбаўленнем волі, з улікам асобы жанчыны і абставінаў крымінальнай справы», — паведаміла Юлія Ганчарова.

Марыя Рымар.

Марыя Рымар.

Нагадаем, Марыя Рымар была затрыманая пры рэгістрацыі на рэйс Мінск—Масква ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у чацвер, 7 ліпеня. Па словах яе адваката, Марыі не спадабаўся асабісты дагляд, які праводзіўся ў сувязі з узмоцненым кантролем. «Узнік канфлікт на гэтай глебе, і яна жартам сказала: калі вы нешта шукаеце, дык траціл у мяне ў торбе. Гэтага было дастаткова, каб зняць яе з рэйса, затрымаць і распачаць справу».

Па дадзеным факце распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 340 КК Беларусі (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0