А 22 гадзіне па беларускім часе ў Парыжы пачнецца фінальны паядынак Чэмпіянату Еўропы па футболе – 2016. Сустрэнуцца нацыянальныя зборныя Партугаліі і Францыі.
Фаварытам гульні букмекеры лічаць Францыю. На яе прымаюцца стаўкі з каэфіцыентам 1 да 2, на Партугалію 1 да 4,5.
Гэта будзе гульня двух самых яркіх футбалістаў Еўра: партугальца Крыштыяну Раналду і француза Антуана Грызмана.
Паглядзець матч можна будзе на тэлеканале «Беларусь-1» пад каментар Паўла Баранава.