Кіраўнік Федэральнага ведамства па крымінальных справах Германіі Хольгер Мюнх у інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag сказаў, што ў краіне назіраецца сур'ёзная актывізацыя рускамоўнай мафіі.

Паводле яго слоў, гэтыя злачынцы наносяць Германіі эканамічны ўрон на мільярды еўра.

«Восем-дзесяць адсоткаў зняволеных нямецкіх турмаў — рускамоўныя ці выхадцы з Расіі, гэта каля 5 тысяч чалавек», - сказаў Мюнх.

Згодна Мюнху, гаворка ідзе пра выхадцаў з Расіі, Каўказа, Туркменістана і іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза.

Па папярэдніх ацэнках нямецкіх уладаў, злачынную супольнасць выхадцаў з былога СССР на тэрыторыі Германіі складала ад 20 да 40 тысяч чалавек.

Цяпер Федэральнае ведамства па крымінальных справах кажа пра «пяцізначны лік» і дадае, што не валодае больш поўнай інфармацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?