AP
Брытанскі тэнісіст Эндзі Марэй другі раз у сваёй кар'еры стаў чэмпіёнам Уімблдона (2013, 2016).
У фінале 29-гадовы шатландзец атрымаў верх над канадцам Мілашам Раонічам, які ў паўфінальным матчы абыграў сяміразовага чэмпіёна Уімблдона швейцарца Роджэра Федэрэра.
Марэй атрымаў перамогу ў трох сэтах, але ў досыць упартай барацьбе: 6:4, 7:6 (7:3), 7:6 (7:2).
Шлях да перамогі на Уімблдоне-2016 для Марэя быў палегчаны тым, што на раннім этапе з барацьбы выбыў серб Новак Джокавіч, першая ракетка свету.