На выходных прайшоў шэраг матчаў 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе.

Так, мінскія «Крумкачы» прайгралі ў гасцях аднаму з лідараў першай лігі «Гомельчыгункатрансу» — 1:2.

Выбылі з Кубка яшчэ дзве каманды вышэйшай лігі: «Граніт» з лікам 0:3 прайграў «Смаргоні», а «Белшына» ў дадатковы час «Баранавічам» — 2:3.

У 1/8 фіналу таксама выйшлі «Нафтан», «Слуцк», «Тарпеда-БелАЗ», «Славія», «Мінск», «Дынама» Брэст, «Нёман», «Гарадзея», «Віцебск».

Матчы «Гомель» — «Дынама» Мінск, «Тарпеда» Магілёў — БАТЭ перанесеныя на пачатак верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0