Спецыяльна для такога маштабнага праекта, сёння на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака» запускаецца кампанія па зборы сродкаў. Кожны ахвотны можа набыць любы экспанат выставы і стаць уладальнікам аўтарскай фатаграфіі ў адзінкавым экзэмпляры. 

Падрабязнасцяў выставы ці дэталей яе канцэпцыі аўтар не раскрывае, абяцаючы, што гэта будзе зусім нетыповая фатаграфічная выстава. 

Сяргей Гудзілін — беларускі фотажурналіст і дакументальны фатограф. У «Нашай Ніве» працуе ад 2011 года. Уладальнік Гран-пры Прэс-фота Беларусі 2011. У 2014 годзе паводле версіі амерыканскага часопіса фатаграфічнай індустрыі Phoro Distric News трапіў у спіс 30 перспектыўных фатографаў свету. Акрамя здымак у НН працаваў для The New York Times, National Geographic Magazine, Gazeta Wyborcza і іншых замежных СМІ. Жыве ў Жодзіне. Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?