Кіраўнік кампаніі Tesla Motors Маск анансаваў новы сакрэтны праект, падрабязнасці якога ён мае намер агучыць на гэтым тыдні. Пра гэта піша РБК.

«Працуем над цалкам сакрэтнай другой часткай плана Tesla. Спадзяюся апублікаваць яго на гэтым тыдні», — паведаміў Маск у сваім Twitter.

Пры гэтым падрабязнасці гэтага праекта пакуль невядомыя.

The Guardian адзначае, што гэта паведамленне перагукаецца з апублікаванымі ў жніўні 2006 года запісамі ў блогу. Выданне піша, што тады ў публікацыі «Сакрэтны генеральны план Tesla Motors (толькі паміж намі)» Маск паведаміў пра намер выпускаць новыя мадэлі электрамабіляў.

За апошнія дзесяць гадоў былі прадстаўлены спартыўны Tesla Roadster, сямейны аўтамабіль Tesla Model S, красовер Tesla Model X і спартовы седан Tesla Model 3.

У канцы чэрвеня акцыі Tesla патаннелі на 11,36%. Тады аналітыкі звязалі гэта з намерам Маска набыць кампанію SolarCity за 2,86 млрд даляраў.

Цяпер кампанія з'яўляецца найбуйнейшым у ЗША пастаўшчыком сонечных панэляў для прыватных дамоў. Пры гэтым Маску ўжо належыць 22% кампаніі.

Пасля гэтага прадпрымальнік заявіў, што ў выпадку падпісання пагаднення рост капіталізацыі Tesla можа складаць 1 трлн даляраў. Ён таксама адзначыў, што купля SolarCity не паўплывае на прагнозы аб станоўчай грашовай плыні кампаніі да канца года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0