Следчыя органы затрымалі 29-гадовага жыхара Бялыніцкага раёна, які падазраецца ў забойстве 61-гадовага пенсіянера, інваліда першай групы.

5 ліпеня цела забітага першай выявіла жыхарка аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца злачынства, пры вонкавым аглядзе цела выявіла множныя ранкі, пераломы і колатыя раны. Следчыя забралі малаток і цвікі як рэчавыя доказы па справе.

Праведзеная дактыласкапічная і трасалагічная экспертыза па слядах рук і абутку дазволіла ўстанавіць асобу падазраванага. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы жыхар Бялыніцкага раёна 1987 года нараджэння.

Пры допыце затрыманы прызнаўся следчым у зробленым і растлумачыў, што ўчыніў асабліва цяжкае злачынства на глебе сваркі, якая ўзнікла паміж ім і пацярпелым.

У дачыненні да падазраванага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?