uefa.com

uefa.com

Грызман забіў на турніры шэсць галоў і аддаў дзве выніковыя перадачы. У прыватнасці, ён забіў абодва галы ў вароты зборнай Германіі ў паўфінале, які завяршыўся перамогай французаў 2:0.

УЕФА таксама склаў сімвалічную зборную чэмпіянату, у якую трапілі чацвёра партугальцаў, трое немцаў і па два футбалісты з Францыі і Уэльса. У камандзе не аказалася ніводнага гульца зборнай Ісландыі, якая стала адкрыццём чэмпіянату: ісландцы прабіліся ў 1/4 фіналу, абыграўшы ангельцаў.

У сімвалічную зборную ўключаны Руй Патрысіу, Джошуа Кіміт, Джэром Баатэнг, Пепе, Рафаэль Герэйра, Тоні Кроос, Джо Ален, Антуан Грызман, Аарон Рэмсі, Дзімітры Пает і Крышціяну Раналду.

Перамогу на чэмпіянаце Еўропы па футболе атрымала зборная Партугаліі. У фінале яна ў дадатковы час абыграла французаў з лікам 1:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0