Сербскі паўабаронца футбольнага мінскага «Дынама» Ненад Адамавіч пакідае беларускі клуб. Адна з прычын — зразанне заробку з 12 да 7 тыс. даляраў у месяц.

Tribuna.com

Tribuna.com

У інтэрв'ю Прессболу ён патлумачыў прычыны сыходу.

— Праўда, што табе прапаноўвалі зрэзаць заробак з 12 тысяч даляраў да 7?

— Гэта праўда. Я разумею, што цяпер у Беларусі складаная сітуацыя. Цяпер усюды цяжка. Калі зімой зайшла размова аб уразанне зарплаты, то я сказаў Селімаву [гендырэктар «Дынама»]: «Мне не трэба ніякіх прэміяльных і бонусаў. Гатовы гуляць за чыстую зарплату». Генеральны дырэктар выслухаў, а на наступны дзень адправіў у дубль. Гэта зачапіла мяне. Пасля такога вырашыў не ісці на кампраміс, хоць ад пачатку быў гатовы да размовы. Сям'я падтрымала мяне ў гэтым.

— Ты не быў гатовы гуляць у «Дынама» за сем тысяч даляраў?

Вядома, 12 тысяч даляраў і 7 тысяч - гэта вельмі розныя сумы. Проста клубу трэба разумець, што калі так сур'ёзна ўразаецца зарплата, то ў некаторых гульцоў пачынаюцца праблемы з псіхалогіяй.

***

Адамавіч перайшоў у «Дынама» з сербскага «Хайдука» з Кулы ўлетку 2013 г. Згуляў за «Дынама» ў вышэйшай лізе 80 матчаў, забіў 20 галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0