Ён абвінавачваецца па артыкулах 166 і 167 КК — гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару і замах на згвалтаванне, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Гомельскага абласнога суда.

Пацярпелыя ад дзеянняў абвінавачанага — дзяўчынкі 2003 і 2010 гадоў нараджэння, выхаванкі дзіцячага дома сямейнага тыпу. Жонка абвінавачанага з'яўлялася выхавальніцай дзіцячага дома сямейнага тыпу. Мужчына раней працаваў памочнікам выхавальніка ў гэтым жа дзіцячым доме. У іх ёсць дарослыя родныя дзеці.

Па неафіцыйнай інфармацыі, пра дзеянні сэксуальнага характару малодшая пацярпелая паведаміла старэйшай, а тая — органам апекі.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі тры гады таму. Тут выхоўвалі восем прыёмных дзяцей. Сям'я, якая ўзяла іх на выхаванне, перамагла ў раённым конкурсе на пасаду бацькоў-выхавальнікаў. Муж і жонка выгадавалі дваіх уласных дзяцей. Сям'я раней не была заўважаная ні ў чым заганным. У 2014 годзе заняла трэцяе месца на абласным конкурсе «Сям'я года».

Гэта не першы падобны выпадак у дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Два гады таму суд Светлагорскага раёна абвясціў прыгавор у дачыненні да жыхара вёскі Казлоўка, які працаваў на момант учынення злачынстваў памочнікам выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу.

За ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх выхаванак мужчына быў прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яго родны сын, на той момант 17-гадовы, таксама быў прыгавораны да пазбаўлення волі на дзевяць гадоў па аналагічным складзе злачынства.

У гэтым дзіцячым доме выхоўвалася 13 дзяцей. 43-гадовага памочніка выхавальніка затрымалі вясной 2013 года па падазрэнні ў згвалтаванні адной з дзяўчынак. Падчас следства стала вядома і пра іншыя ахвяры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?