Кот Лары, галоўны мышалоў на Даўнінг-стрыт, 10, не пакіне за сям'ёй Дэвіда Кэмерана рэзідэнцыю брытанскіх прэм'ер-міністраў.

Лары, які быў узяты ў 2011 годзе з прытулку, працягне жыць у рэзідэнцыі, калі туды заедзе Тэрэза Мэй, што, як чакаецца, зойме пасаду прэм'ер-міністра ў сераду.

У прэс-службе кабінета міністраў паведамілі, што Лары з'яўляецца дзяржаўным чыноўнікам і не належыць сям'і Кэмеран.

Лары стаў адным з самых знакамітых катоў на Даўнінг-стрыт. У яго ёсць уласны неафіцыйны акаўнт на твітары. У 2011 годзе яму была прысвечана кніга «Дзённікі Лары».

Лары стаў трэцім катом у гісторыі рэзідэнцыі, які афіцыйна заняў пасаду галоўнага мышалова.

З 1989 па 1997 год гэту пасаду займаў кот па імя Хамфры. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся пры прэм'ерах Маргарэт Тэтчэр, Джоне Мейджары і Тоні Блэры. Хамфры сышоў у адстаўку з-за праблем са здароўем, хоць хадзілі чуткі, што яго неўзлюбіла жонка Блэра Шэры. Ён памёр у 2006 годзе, а да сваёй смерці жыў у доме аднаго з служачых рэзідэнцыі.

У 2007 годзе пасаду галоўнага мышалова заняла кошка Сібіл, якая належала канцлеру казначэйства краіны Алістэра Дарлінгу. Аднак Сібіл пакінула сваю пасаду ужо ў 2008 годзе, а ў 2009 годзе памерла. Хадзілі чуткі, што Сібіл не падабалася прэм'ер-міністру Гордану Браўну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?