Следчы камітэт Расіі завёў справу на грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Паўлава па падазрэнні ў стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі, закліках да тэрарыстычнай дзейнасці і да экстрэмізму.

Следства сцвярджае, што Паўлаў з'яўляецца лідарам нацыяналістычнага руху Misanthropic Division (забаронены ў Расіі як экстрэмісцкая арганізацыя), створанага ім у 2013 годзе. Па дадзеных СК, Паўлаў і яго паплечнікі прапагандавалі на тэрыторыі Расіі неанацысцкія і расісцкія ідэі. Следства адзначае, што ўкраінская групоўка Misanthropic Division падтрымлівала «Еўрамайдан» і дзейнасць узброеных фарміраванняў ва Украіне, якія ваявалі супраць прыхільнікаў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік на ўсходзе краіны.

Якім чынам Паўлаў звязаны з украінскімі нацыяналістамі, СК не паведамляе. Следчыя мяркуюць, што ён хаваецца ў ФРГ, і рыхтуюць запыт аб экстрадыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?