Прыкладна ў 00.20 у кватэру па вуліцы Варанянскага пазванілі і дзверы адчыніла гаспадыня 1981 года нараджэння. У кватэру ўварваліся двое хлопцаў у масках, звязалі ёй рукі скотчам і пад пагрозай нажа забралі два мабільнікі, ноўтбук, фотаапарат і 20 рублёў (200 тысяч недамінаваных).

Пасля таго як рабаўнікі збеглі, жанчына патэлефанавала ў міліцыю. Праваахоўнікі ўстанавілі, што папярэдне злачынства здзейсніў раней судзімы хлопец 1988 года нараджэння і яго брат 1990 года. Зламыснікаў затрымалі.

Аказалася, што яны нідзе не працуюць і здымаюць кватэры ў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?