25 і 26 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пройдзе прэм'ера фарс-вадэвіля «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Як паведамілі БелаПАН у літаратурна-драматычнай частцы тэатра, спектакль прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння вядомага драматурга. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам "Пінскай шляхты" выступіў Мікалай Пінігін, мастаком — Вольга Мацкевіч, кампазітарам — Андрэй Зубрыч, харэографамі — Людміла Фадзеева і Павел Адамчыкаў.

У спектаклі задзейнічаны народныя артысты Беларусі Генадзь Гарбук і Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Віктар Манаеў, Аляксандр Падабед, Наталля Качаткова, акцёры Ігар Дзянісаў, Ганна Хітрык, Сяргей Чуб, Павел Яскевіч і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?