Ну, дачакаліся… Віцэ-прэзідэнт ЗША Дзік Чэйні разразіўся крытыкай у бок Расіі на нядаўняй канферэнцыі ў Вільні. Бадай, гэта першы раз, калі такі высокі амерыканскі чыноўнік крытыкуе Расію за адсутнасць дэмакратыі і парушэнне правоў чалавека з таго часу, як Джордж Даб’я Буш паглядзеў у вочы Пуціну і пабачыў там яго дробную КДБісцскую душонку…

Цытую па Хартыі- 97

В четверг вице-президент Дик Чейни (Dick Cheney) от имени администрации Буша высказал самые жесткие на сегодняшний день замечания в адрес России. Он сказал, что российское государство «несправедливо и неправомерно ограничивает» права человека, а также сделал предположение о том, что оно стремится ослабить своих соседей и использует свои огромные нефтяные и газовые ресурсы в качестве «инструментов запугивания и шантажа».

Ага, а пяць год гэтага не заўважалі…

Чэйні, канешне, маладзец. Паміж іншым, ён быў адзіным у адміністрацыі Буша-старэйшага, які лічыў, што распаду СССР баяцца ня трэба. Дык што, наш чалавек даўно ўжо. Крытыка падайшла акурат да саміту G-8 у Скарынаградзе, аднак, абнадзейвацца ня трэба. Па-першае, выступ Чэйні-гэта магчыма проста спроба ўкалоць Кондзі Райс, якая ў адміністрацыі Даб’і Буша - першая русафілка, што б там ні пісалі расейскія газеты. Зараз у Белым доме ідзе вялікая паддыванная барацьба супраць Кандалізы, развязаная бушаўскай старай гвардыяй і найперш Чэйні (каб не дай бог не лезла ў прэзідэнты, паміж іншым). Дык што Дзік можа проста ствараць ёй западлянкі напярэдадні саміту. Па-другое, трэба было дачакацца, каб пачаць крытыкаваць Расію ў той момант, калі яна, літаральна кажучы, начхаць хацела. Калі, як у тым анекдоце, «бабла нямерана», то падобныя выпады можна проста ігнараваць, высоўваць абвінавачванні ў падвойных стандартах і гэтак далей. Нафта і кошты на яе прыкрываюць не толькі Расею, але і іншыя антызаходнія дыктатуры, такія, як Іран, Венесуэлу…

Так што, байкоту саміту ў Скарынаградзе не будзе. Позна разгарнуліся. І нават калі б ён быў, вынік быў бы бадай мінімальны. Падобныя клубы - гэта хутчэй паказуха для сусветнай супольнасці і магчымасць пашчыраваць у казырнай кампаніі. На іх ніколі нейкіх фундаментальных пытанняў не рашаецца. Калі ж патрэбная вялікая піяр-нагода, каб выказаць Пуціну, чаго варты ён сам і яго падтрымка Лукашэнкі, то наадварот - трэба ехаць і выказваць. Дэманстратыўна спыніцца па дарозе ў Кіеве ці Тбілісі. Запрасіць беларускіх апазіцыянераў і былых вязняў. Даваць інтэрв’ю незалежным медыям. І гэтак далей. Раней трэба было пачынаць.

Што яшчэ? Дамовіцца з Еўрапейцамі і паставіць Расею перад фактам: яшчэ адзін выбрык з газавым шантажом - і захад стварае «энергетычнае НАТО» і блакуе расейскае сяброўства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Навогул, пытанні энергетычнай бяспекі і прасоўвання дэмакратыі сёння ўзаемазвязаны як ніколі. Нядаўна ў часопісе Foreign Policy быў цікавы артыкул вядомага эканаміста Томаса Фрыдмана пра залежнасць паміж распаўсюджваннем дэмакратыі і коштам на нафту. Адваротнай залежнасцю, канешне. Беларусі ад падобных глабальных пытанняў пакуль не холадна не спякотна, але ў больш шырокім сэнсе, ад таго, ці знойдзе Захад доўгатэрміновае супрацьяддзе расейскаму нафтагазаваму шантажу, залежыць шмат. Паспрабую аб гэтым неяк напісаць.

Пакуль што, галоўнае, што могуць зрабіць ЗША і іншыя заходнія дзяржавы на саміце G-8 для Беларусі - гэта даць зразумець Пуціну, што яму могуць каштаваць планы па анэксіі Беларусі. Зараз гэта нават больш важна, чым сам Лукашэнка. А то Чэйні кажа, што «ў вольнай і адзінай Еўропе няма месца такому рэжыму», а потым высветліцца, што няма месца ані рэжыму, ані краіне…

Фальксваген

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0