Нямецкая Heckler & Koch HK416 і бельгійская FN SCAR выйшлі ў фінал конкурса на пастаўку больш чым 100.000 новых аўтаматычных вінтовак для францускай арміі, піша партал Sentinelles.

Канчатковае рашэнне французскія вайскоўцы могуць прыняць на працягу месяца, але афіцыйнае рашэнне можа быць абвешчанае ў канцы 2016 — пачатку 2017 года.

У конкурсе ўзялі ўдзел таксама італьянская Beretta, швейцарская Swiss Arms і харвацкая HS Produkt. Патрабаванні: калібр 5,56 NATO, магчымасць стральбы надкалібернымі гранатамі, адаптацыя да камплектў экіпіроўкі французскага пехацінца.

Вінтоўка Нeckler & Koch HK416 ужо выкарыстоўваецца ў французскіх сілах спецыяльнага прызначэння.

Вінтоўка Нeckler & Koch HK416 ужо выкарыстоўваецца ў французскіх сілах спецыяльнага прызначэння.

Легендарная французская аўтаматычная вінтоўка FAMAS — першая (1977 год) буйнасерыйная вінтоўка кампаноўкі bullpup. Такі варыянт кампаноўкі прадугледжвае, што магазін і ўдарны механізм знаходзяцца за рукаяткай са спускавым кручком.

Жаўнеры Замежнага Легіёну ў параднай форме з вінтоўкамі FAMAS.

Жаўнеры Замежнага Легіёну ў параднай форме з вінтоўкамі FAMAS.

Гэта дазваляе павялічыць даўжыню рулі (і адпаведна — трапнасць стрэлу) без павелічэння агульнай даўжыні зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?