Чарговы навальнічны фронт прайшоўся па Беларусі. Найбольш вечарам у аўторак атрымаў Дзяржынск, піша Tut.by.

Горад затапіла, выпаў град, падалі дрэвы. Многія скардзіліся на адключэнне электрычнасці. У МНС пацвердзілі разбуральныя наступствы непагадзі, але ацаніць маштаб пакуль складана - ў Дзяржынску і раёне вядуцца аварыйна-аднаўленчыя работы

Людзі паведамілі, што градам выбівала шыбы ў дамах. «Памер градзін дасягаў 25-30 мм», - піша адзін з відавочцаў.

Пацярпелі і мясцовыя могілкі на ўскраіне Дзяржынска. «На могілках помнікі праз адзін ляжаць, частка ляжыць цэлых, частка разбітыя. Ветрам знесла вянкі за кіламетр ад могілак», — напісалі людзі.

Мяркуючы па дасланых фатаграфіях і здымках у мясцовым Паблік, Дзяржынску спатрэбіцца нямала часу, каб ліквідаваць усе наступствы непагадзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?