Заданне па нарошчванні экспарту на 2016 год не выконваецца, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 13 ліпеня на рабочай нарадзе кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных і консульскіх службаў з членамі ўрада.

«Адразу адзначу, што дынаміка па экспарце за пяць месяцаў 2016 года не можа радаваць — заданне на 2016 год не выконваецца», — сказаў ён.

Макей паведаміў, што за пяць месяцаў гэтага года прырост беларускага экспарту ў фізічных аб'ёмах склаў 2,2%, тады як у вартасных аб'ёмах экспарт знізіўся на 19,2%. «Больш за ўсё праселі пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў, звадкаванага газу і калійных угнаенняў, вырабаў з легаванай сталі. Без уліку гэтых пазіцый зніжэнне экспарту склала 6,7%», — дадаў ён.

Міністр удакладніў, што на пачатак года гэты паказчык быў роўны 12%, і «ў апошнія тры месяцы экспарт на 60-70 млн. долараў прырастае».

Макей паведаміў, што за пяць месяцаў гэтага года заданне па нарошчванні экспарту выканалі 15 з 59 беларускіх замежных устаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?