14 ліпеня ўмовы надвор'я Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклону, што перамяшчаецца з поўначы Італіі на Літву. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах град, па захадзе краіны моцныя ліўні. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, слабы да ўмеранага, днём месцамі пры навальніцах шквалісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12.. + 17°С, максімальная днём +22.. + 28°С; па паўднёвым усходзе ноччу +18.. + 22°С, днём +29.. + 34°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём - слаба падаць.

15 ліпеня краіна апынецца пад уплывам хвалевага цыклону, які змяшчаецца праз захад Беларусі на Рыжскую затоку. Ноччу і раніцай у заходніх і цэнтральных раёнах, днём месцамі па тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Месцамі прагрымяць навальніцы, ноччу моцныя дажджы, днём магчымы град. Па паўночна-заходняй палове моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы +15.. + 22°С, па паўднёвым захадзе +12.. + 14°С; днём +18.. + 25°С, ва ўсходніх раёнах +26.. + 32°С.

16 ліпеня вялікая частка краіны будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, сфармаваным у паветранай масе ўмераных шырот, і толькі днём на поўдні Беларусі будзе адчувацца ўплыў франтальнага падзелу і больш цёплага паўднёвага паветра.

Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўдні кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +10.. + 17°С, днём +19.. + 26°С, па паўднёвым усходзе +27.. + 31°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?