Reuters.com

Reuters.com

Імператар Японіі Акіхіта мае намер адмовіцца ад трону ў бліжэйшыя некалькі гадоў. Пра планы адмовіцца ад пасады, па дадзеных японскай тэлерадыёкампаніі NHK, 82-гадовы Акіхіта апавясціў упраўленне Імператарскага двара.

Прычыны, па якіх Акіхіта плануе адмовіцца ад трону, не называюцца, аднак вядома, што ў імператара Японіі праблемы са здароўем, але гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі Японіі.

Акіхіта, які нарадзіўся ў 1933 годзе, займае трон 27 гадоў. У пачатку 2000-х гадоў Акіхіта прайшоў паспяховы курс лячэння анкалагічнага захворвання. У 2016 годзе імператар Японіі перанёс запаленне лёгкіх.

Сыну Акіхіта — наследнаму прынцу Нарухіта — цяпер 56 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0