Урад Расеі мае намер ухваліць расейска‑беларускае пагадненьне, якое дае грамадзянам дзьвюх краін права бесьперашкодна падарожнічаць і сяліцца ў любой частцы саюзнай дзяржавы.

Як паведамляе прэсавая служба расейскага кабінэту, у панядзелак кіраўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы Канстанцін Рамаданаўскі выступіць з дакладам пра гэта на прэзыдыюме ўраду.

Пагадненьне пра забесьпячэньне роўных правоў было падпісана ў пачатку 2006 году, аднак дагэтуль не было ратыфікаванае.

Пасьля таго, як дакумэнт будзе ўхвалены ўрадам і прэзыдэнтам, грамадзянам абедзьвюх дзяржаў не спатрэбіцца паведамляць пра сваё прыбыцьцё міграцыйным органам цягам 30 дзён.

Апроч таго, грамадзяне Расеі й Беларусі змогуць атрымліваць від на жыхарства ў абедзьвюх краінах і дазволы на часовае пражываньне.

Паводле Би-би-си

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0