На вуліцы Розы Люксембург у Мінску стыхія сінхронна зламала таўстое старое дрэва і ліхтарны слуп, фота Кацярыны Барысевіч, kp.by
14 ліпеня сіноптыкі зноў прагназуюць разгул стыхіі. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Днём, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Мінску чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі па краіне — шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах град, па захадзе — моцныя залевы. Па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30 + 34°С.
Ужо традыцыйна абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Згодна з гэтым пазначэннем, умовы надвор'я ўяўляюць рэальную небяспеку, і могуць прывесці да значнай матэрыяльнай шкоды і чалавечых ахвяр.