Па дадзеных МНС рэгіёну, без дахаў засталіся каля 30 жылых дамоў у Оршы, Віцебскім, Шумілінскім, Талачынскім і Дубровенскім раёнах. Пашкоджаны дах у Дубровенскай райбальніцы. Жыхароў з пацярпелых хат не адсялялі.

Наступствы непагадзі ліквідуюць больш за 250 работнікаў розных арганізацый, 83 адзінкі тэхнікі, у тым ліку сілы МНС. Асноўныя дарогі ад паваленых дрэваў ужо расчысцілі.

Па дадзеных «Віцебскэнерга», адбылося аварыйнае адключэнне 9 ліній электраперадачы, 123 трансфарматарных пунктаў у Бешанковіцкім і Віцебскім раёнах. Тут абясточаны 52 населеныя пункты і ферма. Наступствы стыхіі ліквідуюць 37 брыгад спецыялістаў.

Орша

Орша

Партал orsha.eu ацэньвае сённяшні ўраган як «самы моцны як мінімум за апошнія 50 гадоў» у Оршы.

Паводле звестак рэсурсу, стыхія ў асноўным накрыла заходнюю частку горада. Асабліва пацярпеў раён каля дома састарэлых.

У Оршы пашкоджаны дахі многіх дамоў, вецер вырываў і ламаў дрэвы, валіў платы, лініі электраперадач.

Моцна пацярпелі і тры вёскі пад Віцебскам - Мазалава, Хайсы, Букаціна. У двух апошніх вецер паваліў дрэвы, а ў Мазалаве часткова або цалкам знёс дахі 15 дамоў, дах на ферме прадпрыемства «Мазалавагаз». Гэты населены пункт застаўся без святла.

На трасе Віцебск — Гарадок у раёне вёскі Хайсы вецер паваліў сотні дрэў. Расчысткай дарогі займаліся супрацоўнікі МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?