У трэцім выпуску комікса «Civil War II» ад Marvel аўтары пазбавілі жыцця Халка (ці доктара Бруса Бенэра), аднаго з самых вядомых супергерояў.
Па сюжэце Халк забіў яго ж таварыш Сакалінае Вока, пусціўшы яму стралу ў галаву.
«Нашым героям спатрэбіцца шмат часу, каб змірыцца са стратай Халка. Акрамя таго, яго смерць стане траўмай для фанатаў», - пракаментаваў гэтую навіну выданню New York Daily News галоўны рэдактар Marvel Аксель Алонса.
Халка прыдумалі сцэнарыст Стэн Лі і мастак Джэк Кірбі яшчэ ў 1962 годзе. У фільмах з серыі «Мсціўцы» яго ролю выконваў акцёр Марк Руфала.
Смерць героя адбылася праз тыдзень пасля таго, як Marvel абвясцілі, што новым Жалезным чалавекам стане пятнаццацігадовая чарнаскурая дзяўчына Рыры Уільямс.
0
0
0
0
0
0