Грамадства2727

Рашэнне ў дачыненні трох каталіцкіх святароў перагледжана: яны застаюцца ў Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, размешчаным на сайце catholic.by.

«Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня», — адзначаецца ў паведамленні.

«Такім чынам святары а. Раман Шульц OP — пробашч парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальны францішканін а. Лех Баханэк OFM Conv — пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, аблат а. Ежы Катоўскі OMI — пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах (Мінскі р-н)

будуць працягваць сваю душпастырскую дзейнасць на сваіх месцах у нашай краіне.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказвае падзяку органам дзяржаўнай улады за перагляд гэтай справы.

Асобную падзяку за салідарнасць, малітву і неабыякавасць ад імя Каталіцкая Касцёла прыносім усім тым, хто адрэгаваў на паведамленне курыі.

Глыбокапаважаныя святары, працягвайце заклікаць усіх вернікаў да шчырай малітвы аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця ў нашай краіне», — адзначаецца ў паведамленні мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько, пакуль дакладна невядома, на які тэрмін было падоўжаны дазвол на служэнне ў Беларусі тром названым святарам. «Гэта заўсёды па-рознаму: бывае, і на паўгода даюць, бывае, і на тры месяцы, і на год. На гэта ўплываюць розныя фактары: дакументы павінны быць у парадку, тэрмін дзеяння пашпарта», - растлумачыў ён.

Па словах ксяндза Юрыя, сітуацыі, калі замежным святарам не працягваюць дазвол на служэнне ў Беларусі і высылаюць з краіны, - вельмі рэдкая з'ява. «І калі яно адбываецца, то па нейкіх пэўных прычынах», - дадаў ён.

«Мы адкрытыя для дыялогу з дзяржавай. Для таго і існуе гэты орган (апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў), каб папярэджваць курыю пра якія-небудзь непаразуменнях, каб наладжваць кантакты, каб быў дыялог. Сёння гэты дыялог ёсць, і мы за гэта ўдзячныя», - падсумаваў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў3

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА3

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць