У вёсцы Курганне Рагачоўскага раёна ад удару маланкі пацярпеў дзевяцігадовы хлопчык.
Як паведамілі ў Рагачоўскай раённай бальніцы, дзіця было дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя 13 ліпеня ў 21.00 з апёкам галавы і перадплечча.
Хлопчык знаходзіўся ў двары з бабуляй і дзядулем, якія сядзелі ў альтанцы. Хлопчык падышоў да грушы, і ў гэты час у дрэва ўдарыла маланка, зачапіўшы і дзіця.
Стан пацярпелага сярэдняй ступені цяжкасці, яго жыццю нічога не пагражае.