Кiраўнiк краіны адзначыў, што конкурс дарыць мiльёнам людзей сапраўднае свята i з'яўляецца пляцоўкай мiру i дабра.
Аляксандр Лукашэнка прысудзiў беларускiм дзеячам культуры прэмiю за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.
Прэмiю атрымалi народны артыст СССР, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.І. Чайкоўскага Уладзімір Федасееў; настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска Фёдар Поўны; скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў; архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Ігар Марозаў.
Прэміяй Саюзнай дзяржавы ўзнагародзiлi народнага артыста Беларусі і мастацкага кіраўніка ансамбля «Сябры» Анатоля Ярмоленку; кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Елісеенкава; паэта, уладальніка літаратурнай прэміі «Залаты купідон» Івана Юркіна.
Спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» кiраўнiк дзяржавы прысудзiў народнаму артысту Беларусі Міхаілу Фінбергу і Нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру Беларусi.