Агульны сход заснавальнікаў прагаласаваў за роспуск Кіраўнічай рады ЕГУ. Пра гэта стала вядома «Нашай Ніве» з крыніц каля ўніверсітэта.

«Падчас паседжання Усеагульнага схода сузаснавальнікаў 6 ліпеня было прынятае рашэнне аб абнаўленні склада чальцоў Кіраўнічай рады, у адпаведнасці з п. 6.10. Статута ўніверсітэта. У дадзены момант Усеагульны сход сузанавальнікаў ідэнтыфікаваў кандыдатаў, якім будзе прапанавана далучыцца да працы новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ», — гаворыцца на сайце ЕГУ.

Стары склад Кіраўнічай рады стаяў за выбарам адхіленага ад пасады рэктара Дэйвіда Поліка і прызначэннем Анатоля Міхайлава прэзідэнтам універсітэта. У Кіраўнічую раду ўваходзіла 16 чалавек.

Апошнім часам Рады ўзначальвала Эн Лонсдэйл (на фота справа), раней яе кіраўніком быў Дэн Дэвідсан.

Апошнім часам Рады ўзначальвала Эн Лонсдэйл (на фота справа), раней яе кіраўніком быў Дэн Дэвідсан.

Як паведамлялася, пошук кандыдатаў на пасаду рэктара ЕГУ мае ажыццяўляць шведскі офіс па падборы персаналу пад кантролем Шведскага агенцтва па міжнародным развіццці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?