Беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 ліпеня.

Па дадзеных біржы, курс даляра ЗША знізіўся на 0,0112 рубля, або 0,56%, і склаў 1,9828 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0065 рубля (0,29%) да 2,2086 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) нязначна вырас — на 0,0007 рубля (0,02%) і склаў 3,1396 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?