У трэцім раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ можа згуляць з пераможцам пары «Дандалк» (Ірландыя) — «Хабнаф'ёрдур» (Ісландыя). У выпадку, калі сам пройдзе ў 3-і этап.

Лёсаванне прайшло сёння 15 ліпеня

Матчы стадыі пройдуць 26—27 ліпеня (першая гульня, у выпадку выхаду БАТЭ у 3-і этап, у Барысаве) і 2—3 жніўня ў гасцях.

Нагадаем, што ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ гуляе з фінскім СІКам. У першай гульні беларускі клуб у Барысаве перамог з лікам 2:0. Матч у адказ — 19 ліпеня.

Што да матча «Дандалк» — «Хабнаф'ёрдур», то ў першым паядынку ў Ірландыі была зафіксавана нічыя — 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0