Да праваахоўнікаў звярнулася прадавец адной з крамаў горада Глыбокае. Яна паведаміла, што адзін з пакупнікоў разлічыўся з ёй за прадукты грашовай купюрай узору 2009 года наміналам Br20, якая выклікала ў жанчыны сумнеў у сапраўднасці банкноты.

Міліцыя высветліла, што фальшыўкай наўмысна заплаціў за прадукты 48-гадовы мясцовы жыхар.

Падчас далейшага разгляду высветлілася, што падробленую купюру мужчыну перадаў 46-гадовы беспрацоўны знаёмы, на рахунку якога не адна судзімасць.

Прыяцелі ўсяляк спрабавалі схаваць, як да іх трапіла фальшыўка, але аператыўныя супрацоўнікі высветлілі, што несапраўдную банкноту ім перадаў мясцовы 31-гадовы бізнэсовец, які займаецца вырабам рэкламнай прадукцыі.

Прадпрымальнік на працоўным месцы адсканаваў сапраўдную купюру і раздрукаваў атрыманую карцінку на звычайным прынтары.

Цяпер у дачыненні да збытчыкаў падробленай банкноты ўзбудзілі крымінальную справу. Праводзіцца далейшае расследаванне.

Ад пачатку года праваахоўнікі выявілі 432 злачынствы, звязаныя з вырабам, захоўваннем альбо збытам падробленых грошай і каштоўных папер.

У апошнія гады ў Беларусі больш падрабляюць замежную валюту, чым нацыянальную. Найчасцей — даляры ЗША, еўра і расійскія рублі. Толькі ў адзінкавых выпадках гэта былі беларускія рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?