Сербскі спецыяліст Вук Рашавіч разам з асістэнтамі Пятром Качура, Васілём Кушнірам і Васілём Хамутоўскім вызваленыя ад займаных пасадаў у мінскім «Дынама».

Такое рашэнне прыняў старшыня назіральнай рады мінскага «Дынама» Сяргей Чыж.

Новым галоўным трэнерам клуба прызначаны Сяргей Бароўскі. Яго асістэнтамі стануць Сяргей Кабельскі і Аляксандр Марцёшкін.

Сяргей Бароўскі.

Сяргей Бароўскі.

За час знаходжання Юрыя Чыжа на пасадзе старшыні праўлення мінскага «Дынама» змянілася 28 трэнераў. Цяпер клуб узначальвае ягоны сын Сяргей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?