Украінская патрульная паліцыя атрымае 651 гібрыдны красовер Mitsubishi Outlander PHEV (Plug-in Hybrid Electric) з магчымасцю падзарадкі ад электрасеткі. Усе аўто будуць 2016 года выпуску. Сёння ў МУС прадставілі першы паліцэйскі Mitsubishi Outlander. Чым жа ён будзе адрознівацца ад грамадзянскіх аўтамабіляў?

Як паведаміў міністр МУС Арсен Авакаў, прапанаваная мадэль даўкамплектаваная рацыяй, відэарэгістратарам, пробліскавымі маячкамі і сістэмамі зарадкі акумулятараў.

У астатнім яна не адрозніваецца ад гібрыдных Outlander PHEV, якія пастаўляюцца на рынкі іншых краін. Але вось сама гібрыдная версія даволі цікавая. Як адзначае AUTO-Consulting, да гэтага часу ва Украіне Mitsubishi Outlander PHEV афіцыйна прадстаўлены не быў. Гэта фактычна, яго дэбют у гэтай краіне.

Гэта не проста бенза-электрычная мадэль, якая зараджаецца падчас тармажэнняў або руху накатам, а гэтак званая PHEV (Plug-in Hybrid Electric), якая мае магчымасць падзарадкі не толькі падчас руху, але і ад электрасеткі. Дзякуючы больш ёмістым акумулятарам, яна валодае больш вялікім запасам ходу на электрацязе, чым гібрыдныя Toyota Prius, якія выкарыстоўваюцца ў паліцыі.

Самі па сабе гібрыдныя Outlander — далёка не таннае задавальненне. Па словах Арсена Авакава кошт аднаго красовера прыкладна $53000 і па гэтай прычыне афіцыйныя дылеры так і не рызыкнулі пачаць іх рознічны продаж. Але паліцыя іх атрымае ў межах пазабюджэтнай праграмы, у кошт аплаты квоты па Кіёцкім пратаколе.

Па словах Авакава: «Нацпаліцыя атрымае, згодна з рашэннем Кабінета міністраў — 651 (а можа і больш па выніках публічнай перамоўнай працэдуры) гібрыдны аўтамабіль з расходам 2 літры бензіну на 100 км. Выкарыстанне гэтых цудоўных сучасных аўтамабіляў у эксплуатацыі дазволіць зэканоміць на паліве 330 млн. грн. (BYN 26 598 000 альбо $ 13 339 017). І гэта акрамя істотнага скарачэння аб'ёму выхлапных газаў. За гэтыя сродкі можна набыць яшчэ каля 250 такіх аўто».

Як толькі Нацыянальная паліцыя зацвердзіць неабходную камплектацыю, будзе праведзена працэдура хуткага празрыстага тэндару.

«Гэтая працэдура будзе дастаткова хуткай і празрыстай», — адзначыў Авакаў.

У сваю чаргу, кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Хація Дэканаідзэ адзначыла, што такія машыны будуць важнымі для прыфрантавой лініі і зоны АТО.

Аўтамабілі будуць размеркаваны Нацпаліцыяй падраздзяленням па ўсёй тэрыторыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?