«У сувязі з трагічнымі падзеямі» ў Ніцы пасажыры, у якіх набыты білеты на маршрут Мінск — Ніца — Мінск з датай вылету паміж 15 ліпеня і 14 жніўня, могуць іх вярнуць або перанесці паездку без збірання дадатковых збораў, паведаміла авіякампанія «Белавія».

Зварот білетаў або змяненне даты вылету можна ажыццявіць у касах авіякампаніі, прадстаўніцтвах, а таксама звярнуўшыся ў кругласутачную службу падтрымкі «Белавія» па электроннай пошце [email protected].

14 ліпеня ў выніку тэракта ў Ніцы загінула 85 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?