Партыя БНФ зацвердзіла спіс кандыдатураў, якія будуць прапанаваныя з'езду партыі для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

У спіс уключана 71 асоба.

«Партыя БНФ упершыню вылучае такую вялікую колькасьць кандыдатаў. Я ўсцешаны тым, што тактыка вылучэння кандыдатаў БНФ пад уласным сцягам знайшла водгук у рэгіянальных структурах: цяпер мы маем у спісе 71 асобу для вылучэння, яшчэ некалькі кандыдатураў папярэдне падтрыманыя паліткамісіяй і да даты з'езда яны канчаткова вызначыцца са сваім вылучэннем. Але ўжо можна казаць пра тое, што фронтаўскія кандыдаты будуць у больш чым 70 акругах, ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску» – пракаментаваў сітуацыю старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?