Колькасць загінулых пры спробе перавароту ў Турцыі ўзрасла да 161 чалавек. 1440 чалавек атрымалі раненні.

«У нас 161 загінулы і 1440 параненых. Загінулі 20 мяцежнікаў, 30 паранена», — заявіў прэм'ер-міністр Біналі Йылдырым.

Паводле словаў прэм'ер-міністра, 2839 вайскоўцаў вышэйшага і сярэдняга звяна турэцкіх узброеных сіл затрыманыя пасля правалу спробы вайсковага перавароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?