Колькасць ахвяр сутыкненняў у Турцыі ў ходзе няўдалага вайсковага перавароту вырасла да 265 чалавек, паведамілі ў адміністрацыі прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
AFP
Як гаворыцца ў паведамленні, пры спробе перавароту былі забітыя 104 мяцежнікі, астатнія ахвяры — цывільныя асобы. З іх 20 чалавек удзельнічалі ў сутыкненнях на баку мяцежных вайскоўцаў. Колькасць параненых ацэньваецца ў 1500 чалавек.
У суботу парламент, будынак якога сур'ёзна пацярпеў падчас падзей мінулай ночы, пачаў экстранае паседжанне. На ім ўсе чатыры прысутныя ў палаце фракцыі асудзілі спробу перавароту.
За ўвесь час пасля паўстання арыштаваныя 2389 чалавек, у тым ліку высокапастаўленыя вайскоўцы. Таксама страцілі свае пасады 2745 суддзяў розных узроўняў, уключаючы суддзю Вярхоўнага суда краіны Альпарслана Альтана.