Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў прэзідэнта ЗША Барака Абаму выдаць прапаведніка і ўплывовага грамадскага дзеяча Фетхулу Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў дачыненні да спробы вайсковага перавароту ў краіне.

Reuters.com

Reuters.com

«Я звяртаюся да прэзідэнта ЗША. Я казаў, каб вы ці дэпартавалі гэтага чалавека, або выдалі нам. Але мяне не пачулі. Цяпер жа пасля гэтай спробы перавароту я зноў кажу: выдайце яго Турцыі — заявіў Эрдаган. — Калі мы з'яўляемся стратэгічнымі партнёрамі, то вы павінны выканаць нашу просьбу».

Сам Гюлен у суботу ўвечары зноў зрабіў заяву аб тым, што не мае дачынення да путчу. Раней прапаведнік ўжо двойчы асуджаў спробу перавароту.

Барак Абама пакуль не каментаваў просьбы Анкары аб выдачы Гюлена. У заяве Белага дома, выпушчанай у суботу, Абама заклікаў улады Турцыі дзейнічаць у адпаведнасці з законам, каб не дапусціць падзей, якія могуць прывесці да эскалацыі гвалту і нестабільнасці.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы раней заявіў, што перш за ўсё Турцыя павінна даказаць віну Фетхулы Гюлена ў падзеях мінулай ночы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?