Даць адказ і патлумачыць свае дзеяньні ў зоне грузіна‑абхаскага канфлікту заклікаў расейскія ўлады Эўрапейскі Зьвяз.

Заяву з гэтай нагоды зрабіў у Брусэлі Дымітрый Рупэл, кіраўнік МЗС Славеніі, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ.

Нагоднай для выказваньня сталася абнародаваная ў панядзелак выснова экспэртаў ААН пра тое, што 20 красавіка грузінскі бесьпілётны самалёт быў зьбіты над Абхазіяй зьнішчальнікам ваенна‑паветраных сіл Расеі.

Зьвесткі радарнага назіраньня за паветранай прасторай, відэазапіс, зроблены апаратурай зьбітага бесьпілётніка, і сьведчаньні відавочцаў даказваюць, што самалёт, які зьнішчыў бесьпілётнік, пасьля адляцеў у расейскую паветраную прастору, гаворыцца ў дакумэнце ААН.

Паводле слоў аўтараў дакладу, «дзеля адсутнасьці пераканаўчых сьведчаньняў адваротнага, з гэтага вынікае, што лятальны апарат належаў ВПС Расеі».

Міністэрства абароны Расеі абвергнула высновы ААН.

Паводле BBC

Глядзі яшчэ:
Міжнародныя экспэрты сталі на бок Грузіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0