Групу мінчукоў падазраюць у крадзяжах каштоўных рэчаў з прыпаркаваных каля буйных гандлёвых цэнтраў аўтамабіляў з дапамогай спецыяльнай тэхнічнай прылады, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Двух фігурантаў затрымалі якраз падчас здзяйснення чарговага крадзяжу. Крымінальны дуэт дзейнічаў па адпрацаванай схеме: раз'язджаў па горадзе на машыне і выбіраў які-небудзь аўтамабіль, звычайна прыпаркаваны на стаянцы каля вялікага гандлёвага цэнтра. Пры дапамозе спецыяльнай сканавальнай прылады адзін з мужчын перахопліваў радыёчастату ахоўнай сігналізацыі абранага транспартнага сродку, пасля чаго адкрываў яго і забіраў пакінутыя ў салоне рэчы — грошы, планшэты, ноўтбукі. Сумкі, барсеткі і валізкі, з якіх выкрадалася каштоўнае, як правіла, вярталі ў аўтамабіль, каб пацярпелыя выявілі прапажу не адразу.

Літаральна на наступны дзень праваахоўнікі затрымалі яшчэ трох мінчукоў, з іх двое раней судзімыя, якія падазраюцца ў здзяйсненні крадзяжу аналагічным спосабам з аўтамабіля на паркоўцы па вуліцы Леніна. Паводле аператыўнай інфармацыі, фігуранты могуць быць датычныя да іншых падобных крадзяжоў. Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Адзін з іх - 34 гадовы грамадзянін Расіі. У 2013 годзе яго ўжо судзілі ў Мінску за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?