Практычна ўсе ўдзельнікі спробы ваеннага перавароту ў Турцыі затрыманыя, улады аднавілі кантроль над краінай, асобныя групы мяцежнікаў ўсё яшчэ знаходзяцца на свабодзе ў Стамбуле, заявіла крыніца Reuters

Урад Турцыі аднавіў кантроль над усёй тэрыторыяй краіны, на свабодзе засталіся некалькі груп мяцежнікаў, якія не ўяўляюць пагрозы, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на крыніцу ў сілавых ведамствах краіны.

Як растлумачыў суразмоўца агенцтва, удзельнікі спробы перавароту, якія не здаліся ўладам, знаходзяцца ў Стамбуле, іх усяго некалькі груп. У іншых гарадах, па словах крыніцы, улады цалкам кантралююць сітуацыю. Па словах крыніцы, некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў таксама пакуль не затрыманыя, аднак улады лічаць, што іх хутка зловяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0