Ад студзеня да траўня бягучага году Беларусь наведала амаль 14 тысяч арганізаваных турыстаў, пераважная большасьць зь якіх — гэта грамадзяне СНД.
Летась колькасьць турыстаў была на 3 тысячы большай — паведамляе Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі.
Асноўная плынь турыстаў у Беларусь прыяжджае з Расеі, у першым квартале краіну наведала больш за 7 тысяч расейскіх турыстаў. Больш за 1,5 тысячы турыстаў прыехала ў Беларусь з Турцыі, зь Італіі — 591, Вялікабрытаніі — 482. Колькасьць турыстаў з ЗША, Польшчы, Літвы й Швайцарыі не перавышвае 300 чалавек.
0
0
0
0
0
0